linija_curzona (linija_curzona) wrote,
linija_curzona
linija_curzona

Юры Камягін: Адна гарадзенская літаратурная містыфікацыя

У абласной бібліятэцы імя Карскага мне на вочы трапіў другі выпуск гарадзенскага літаратурнага альманаха "Новы Замак". Гартаю яго і раптам бачу нізку вершаў Юрыя Кісялеўскага (пасмяротная публікацыя) і яго ж пераклад на беларускую мову верша вядомага польскага паэта Юліяна Тувіма. Усяго - 15 арыгінальных твораў і адзін пераклад. Вось толькі ні адзін радок з іх Юрыю Кісялеўскаму не належыць. Усе творы, змешчаныя ў альманаху пад імем Юрыя Кісялеўскага, напісаныя іншым гарадзенцам - Аляксандрам Раманавым. Я магу сцвярджаць гэта з упэўненасцю, таму што добра ведаў абодвух і ўвогуле меў магчымасць назіраць гэту гісторыю ад самага пачатку.
Аляксандр Раманаў жыў на ціхай гарадзенскай вулачцы Льва Талстога, пісаў апавяданні, нарысы, эсэ, успаміны, у пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя самвыдацкім шляхам надрукаваў кнігу непадцэнзурнай прозы "Пралетарыі духа" накладам у 5 асобнікаў. Адзін з іх з аўтографам аўтара я маю ў асабістай бібліятэцы.

алр-3                 алрФота: Тытульны ліст самвыдацкай кніжкі Аляксандра Раманава "Пралетарыі духа". Аляксандр Раманаў у пакоі свайго дому па вуліцы Льва Талстога ў Гародні.

Саша быў дысідэнтам і антысаветчыкам, у свой час выказаў пратэст супраць акупацыі савецкім войскам Чэхаславакіі, за што і адсядзеў 4 гады ў Аршанскай калоніі. Паэзіяй ён пачаў займацца ў 1987 г. - і вось як гэта здарылася. Прывяду ўрывак з пазнейшых незакончаных успамінаў Аляксандра:
"Мае адносіны да беларускай мовы з юнацтва былі скептычныя. Мне здавалася, што яна не можа перадаць усе адценні думкі. У лепшым выпадку - толькі саму думку. Я старанна вывучаў нямецкую, англійскую, французскую, польскую мовы, нават латынь і кітайскія іерогліфы, але беларускія словы, мова маёй маці, заставалася дзесьці збоку, як нешта фальклорнае і не сур'ёзнае. І калі пятнаццаць гадоў таму адзін з маіх сяброў за бутэльку водкі прапанаваў мне напісаць верш па-беларуску, я згадзіўся, хаця вельмі сумняваўся, што атрымаецца нешта каштоўнае. Сказаў - і зрабіў. Я напісаў верш "Археолаг", прысвечаны Міколу Ткачову. Калі на паседжанні клуба "Паходня" мой сябра прачытаў мае радкі ў прысутнасці самога Ткачова, чалавека даволі стрыманага і не схільнага да сантыментаў, той быў узрушаны. Ён прапанаваў пісаць і далей".
А далей адбылося наступнае. Вось яшчэ адна цытата з успамінаў Аляксандра Раманава:
а жаль, так здарылася, што мой дэбют адбыўся пад другім прозвішчам, па ласцы майго сябра (Юрыя Кісялеўскага - Ю. К.). Ткачоў прапусціў паміж вуха словы дэкламатара, што верш не належыць таму, хто яго прачытаў. Я заўсёды быў схільны да "хохмы" і містыфікацыі, і таму з лёгкасцю пагадзіўся з такім станам рэчаў. Хай мой сябра будзе агучваць мае вершы, а я буду іх пісаць! І пачалося! За два гады - амаль 50 публікацый, нават у такіх сур'ёзных выданнях, як "ЛіМ" і "Маладосць". Ганарарныя грошы мы дзялілі па-сяброўску: "фіфты-фіфты", не шкадуючы іх для рэстаранаў і спагадлівых дзяўчат. Хутка... я пачаў адчуваць, што беларуская мова быццам самім Тварцом прызначана для паэзіі!".
Існавалі дзве галоўныя прычыны, па якіх Раманаў стаў друкавацца пад чужым прозвішчам. З яго біяграфіяй цяжка было лезці ў афіцыйны савецкі друк. Другі момант таксама не менш важкі. Да Аляксандра, добра ведаючы пра яго заняткі літаратурай, чамусьці вельмі адмоўна ставілася адна вядомая гарадзенская паэтка (назавем яе Д.). Настолькі адмоўна, што нават дэманстратыўна пераходзіла на іншы бок вуліцы, калі бачыла яго ў горадзе. У яе магчымасцях было заблакаваць любую Сашыну публікацыю ў беларускіх выданнях.
Іншая справа - Юрый Кісялеўскі. Малады, прывабны, з лагоднай усмешкай, ён адразу спадабаўся Д. Увогуле, паэтка, пра якую ідзе гаворка, мела на той момант ужо сталы ўзрост і любіла вабіць час у кампаніі маладых літаратараў. Сітуацыі пры гэтым часам адбываліся самыя розныя. Цікава, што параўнальна нядаўна Д. надрукавала кнігу ўспамінаў, у якой сцвярджае, што яна яшчэ з дзіцячых гадоў была ўзорнай хрысціянкай, і дае цяперашняй моладзі мноства парадаў наконт правільнага жыцця.
Чытаючы іх, я толькі ўсміхаўся. Ну, вядома ж, мемуары - тонкая рэч. Да гэтага застаецца толькі дадаць, што ва ўзгаданым альманаху "Новы Замак" змешчаны ўспаміны выкладчыцы ГрДУ, якая, дарэчы, абараніла кандыдацкую дысертацыю пра лірычнага героя ў творчасці Д. Выкладчыца піша:
пяваючы звонкім прыемным голасам, да нас падыходзіць Д. Пасля апошняй ноты гэтак жа звонка, прыціскаючы кожнае слова, звяртаецца да Едруся: "Перадай гэтай..., калі яна не перастане пісаць пра мяне ўсялякую лухту, то я ёй усе валасы павыдзіраю". А валасы ў мяне ў тым часе шыкоўныя: па пояс, хвалістыя (з заплеценых косаў). Зняменне. Ніхто з нас ні слова. Думаю: "Калі сапраўды гэтая пагроза пачне здзяйсняцца, проста закрыю твар рукамі".

алр-2

"Братэрская магіла" (так жартам называюць калектыўныя зборнікі), у якой надрукаваўся Юрый Кісялеўскі (чытай: Аляксандр Раманаў): першы нумар літаратурнага дадатку да часопіса "Маладосць".

Аднак мы крыху адхіліліся ад галоўнай тэмы. Юры Кісялеўскі спадабаўся Д., і з яе лёгкай рукі (з яе прадмовамі) пачаў друкаваць нізкі вершаў спачатку ў "Гарадзенскай праўдзе" і амаль адначасова - у газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Маладосць", першым нумары бібліятэкі часопіса "Маладосць". Потым надыйшла чарга перакладаў. Яшчэ раз падкрэслю - усе творы без выключэння напісаны Аляксандрам Раманавым. Юрый Кісялеўскі ў той час працаваў на кафедры біяхіміі Гарадзенскага медінстытута. Вось свае навуковыя працы ён сапраўды пісаў сам, вельмі моцна захапляўся гэтай дзейнасцю.
Аляксандр Раманаў памёр ад інсульту ў 2005 г., Юрый Кісялеўскі загінуў у аўтакатастрофе ў 2008 г. Літаральна за некалькі дзён да трагедыі я перасёкся з ім на гарадзенскім аўтавакзале. Мы дамовіліся сазваніцца і сустрэцца, пагаварыць наконт жыцця і літаратуры. Аднак выйшла іначай.
А гарадзенская літаратурная містыфікацыя, якая пачалася больш за чвэрць стагоддзя таму, працягваецца і сёння. Таму я і вырашыў расказаць пра тое, як гэта адбывалася на самай справе.

Містыфікацыя ў духу Linija_Curzona працягнецца. Украінец і рускі спяваюць польскую песню пра чароўны лес:



Tags: культура, стихи
Subscribe

promo linija_curzona march 28, 2019 13:02 4
Buy for 50 tokens
Продолжение. Положение стало осложняться ещё и тем, что народ, привыкший к обилию товаров, оказался свидетелем их быстрого исчезновения из магазинов. Люди видели, как военные скупали мануфактуру, одежду, обувь, бельё, посуду. Прилавки почти не пополнялись. Былая эйфория стала постепенно…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 23 comments