linija_curzona (linija_curzona) wrote,
linija_curzona
linija_curzona

Сабака без намысніка і беларуская праваабарона

У гэтай гісторыі прыўкрасна ўсё. І тое, што начміл Веткі і ўсяго веткаўскага раёна выявіўся сабачнікам. І тое, што пайшоў выгульваць свайго сабаку пьяны. І тое, што ментоўскі сабака гуляў без намысніка. І тое, што мясцовы юнак зрабіў яму заўвагу, а мент накінуўся на яго з кулакамі. І тое, што юнака мент і ягонае кубло намагаліся зрабіць вінаватым у хуліганстве, давалі ілжывыя паказанні пад подпіс пра тое, што юнак біў мента. І тое, што мент біў юнака ў прысутнасці сваіх падначаленых. І тое, асабліва, што мент пераблытаў і біў не таго юнака!
Далей - яшчэ больш прыгажосці. Мент спрабаваў дамовіцца са следствам. Ён думаў пазбегчы крымінальнай адказнасці так, як заўсёды гэта робяць беларускія менты: пасадзіўшы за краты пакрыўджанага ім чалавека, назаўжды сапсаваўшы таму жыццё.
Але самае прыўкраснае - гэта тое, што юнак заваліў мента ўдарам у галаву. Ягоныя дзеянні цалком адпавядаюць прыкметам неабходнай абароны, дзяржава павінна быць яму ўдзячная і даць хаця б медаль, а тое і ордэн за выяўленне і спыненне небяспечнага злачынства.
Даўно сачу за такога кшталту справамі, асабліва пасля заявы праваабаронцы Хільмановіча пра тое, што Лукашенка патакае сабакам кусаць грамадзянаў. Я адразу тады сказаў, што падобная лухта не ўпрыгожвае святую справу абароны чалавекаў. Ну, карацей, Хільмановіч  - фуфло, цяпер гэта даказана паводле прыгавора суда, стаўлю кропку.

На фота: мент у судзе разам з пацярпелым і ягонай маці. Героя, які заваліў мента, завуць Уладзімір Сідараў, ён праходзіў чамусьці у якасці сведкі, і на фота выяўлены не ён.
Калі ментам можна выдаваць хлусню для прыцягнення да адказнасці дэманстрантаў ды іншых незадаволеных, то чаму яны не могуць скарыстаць тыя ж метады адносна сябе любімых? Могуць, робяць гэта ўвесь час і адчуваюць поўную беспакаранасць. Міністэрства ўнутраных спраў даўно ператварылася ў дзяржаву ў сярэдзіне дзяржавы. Аднойчы гэта выбухнула прыцягненнем невінаватых па справе тэрарыста Канавалава. Што чакаць наступным разам?
Так, і трэба яшчэ тэрмінова адмяніць прэзумпцыю даверу работніку міліцыі як надзвычай шкодную і небяспечную для грамадства юрыдычную казуістыку.

https://news.tut.by/society/551942.html

Фото: Иван Яриванович, TUT.BY

Tags: милиция, прокуратура, суд, тварь, юстиция
Subscribe

Posts from This Journal “милиция” Tag

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments